Грамадства7777

Машыну з Лябедзькам і Рымашэўскім затрымалі каля Івацэвічаў па дарозе на марш недармаедаў

Машыну з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам, у якой таксама ехалі Віталь Рымашэўскі, Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова, затрымалі сёння раніцай каля Івацэвічаў. Яны ехалі ў Брэст, на планаваны сёння «Марш недармаедаў».

Па словах Лябедзькі, ім прапануюць праехаць у РУУС для разбору. Маўляў, каб зверыць ідэнтыфікацыйны нумар машыны. «Ёсць падазрэнне, што гэта не іх нумар, а машына знаходзіцца ў вышуку», — кажа супрацоўнік міліцыі.

«Даставім, праверым і адпусцім», — кажа міліцыянт.

Тым часам міліцыя выклікала падмогу. Прыехалі, па словах Лябедзькі, яшчэ два падпалкоўнікі ці палкоўнікі.

«Наіўныя, — кажа Лябедзька, — яны думаюць, што людзі не збяруцца на мітынг».

Казлоў кажа міліцыянтам: «Справа высвятлення нумару — справа трох хвілін. Звяжыцеся па рацыі і ўсё. Не дурыце мазгі».

10:26

Кавалькова і Рымашэўскі застаюцца з машынай. А Лябедзька спрабуе дабрацца ў Брэст папуткай. Хоць міліцыя настойвае, каб ён застаўся.

10:30

Машыны не спыняюцца. Лябедзька іранізуе, што пойдзе пешкі ў Брэст. Да горада 120 км.

10:40

Лідар АГП прайшоў ужо каля кіламетра. У руцэ ён трымае смартфон і распавядае пра падарожжа. «Пры такіх страхах улада доўга не працягне», — кажа ён.

Сп. Анатоль ідзе адзін. Казлоў застаўся з Рымашэўскім і Кавальковай.

11:34

Казлоў паведаміў Радыё Свабода, што «Лябедзька злавіў спадарожную машыну і цяпер едзе перада мной. Добрыя людзі даведаліся пра наш выпадак у інтэрнэце, выехалі на трасу і забралі таксама мяне. Я таксама рухаюся на мітынг. А міліцыя там правярае, што нібыта машына ва ўгоне, што перабітыя нумары, цягнуць час. Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова засталіся з машынай».

Лябедзька вярнуўся, падсеў у машыну ДАІ. Дыскутуе з супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі.

Іх збіраюцца везці ў РУУС.

11:40

Лябедзьку і Рымашэўскага вязуць у пастарунак у Бярозе. На акцыю ў Брэст яны не паспеюць.

Каментары77

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць