Грамадства4141

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Наталля Грыгарэнка за пяць гадоў паспела перабрацца ў Нью-Ёрк. І ўсё было цудоўна да таго моманту, як не ўзнікла праблема з дыпломам.

Наталля Грыгарэнка. Скрыншот відэа ў тыктоку

Наталля Грыгарэнка запомнілася беларусам сваім учынкам. Дзяўчына скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ ў 2021 годзе — стала псіхолагам. У той час дэканам факультэта быў прапагандыст Вадзім Гігін.

На ўрачыстую цырымонію ўручэння дыпломаў Наталля прыйшла ў вышыванцы. Дзяўчына, якую затрымлівалі на адным з жаночых маршаў у 2020 годзе, паціскаць руку Гігіну не захацела прынцыпова.

«Калі я ішла насустрач дэкану, мне падалося, што ён змяніўся ў твары і раззлаваўся. Яшчэ на падыходзе да дэкана я заявіла, што руку паціскаць не буду. Ён сказаў нешта накшталт «ну і не трэба», — распавядала потым выпускніца.

На ўручэнні дыпломаў у 2021‑м Гігін працягнуў руку выпускніцы, але тая яе адмовілася паціскаць. Скрыншот відэа ў тыктоку

Потым Гігін усё роўна паспрабаваў схапіць дзяўчыну за руку, калі аддаваў дыплом — але яна вывернулася. Прапагандыст, відавочна, быў не рады.

Наталля атрымала грын-карту і пераехала ў ЗША — цяпер яна жыве ў Нью-Ёрку. У дзяўчыны ёсць два варыянты: працягнуць адукацыю ці выйсці працаваць па спецыяльнасці, тым больш, што прапанова працы ўжо ёсць.

Але і ў адным, і ў другім варыянце Наталлі неабходна эвалюіраваць дыплом БДУ (гэта ацэнка дакумента аб адукацыі, каб скласці афіцыйную характарыстыку згодна з амерыканскім стандартам) — а з гэтым узніклі складанасці.

У відэа ў тыктоку Наталля ледзь стрымлівае слёзы:

— Я спрабавала звязацца з БДУ ўсімі магчымымі спосабамі. Я звязвалася са сваімі былымі выкладчыкамі, каб хоць нехта мне дапамог з пацвярджэннем дыплома.

Дзяўчына абурана тым, што заплаціла шмат грошай за сваю адукацыю — а ў выніку ўніверсітэт, які тыя грошы атрымаў, адмаўляецца пацвярджаць дыплом.

@natasha_soft_psy

БГУ, факультет философии и социальных наук

♬ оригинальный звук - ПСИХОЛОГ|ОНЛАЙН

— Ёсць кампаніі, якія звязваюцца з інстытутамі за грошы — таму, што ў іх ёсць свае каналы сувязі. Я звязалася з такой кампаніяй — яна працуе з 30 ВНУ ў Беларусі, але з БДУ — не, таму што БДУ адмаўляецца пацвярджаць дыпломы.

Наталля эмацыйна кажа, што яе дыплом зараз можна выкінуць у смецце, бо гэта проста кардонка. Яна шкадуе, што пасля школы не стала паступаць у ВНУ за мяжу праз складаныя сямейныя абставіны.

Калі Наталлі было 17 гадоў, памёр яе тата:

— Мне было шкада кідаць сваю маці, якая праз два гады таксама памерла. І цяпер у мяне няма нічога! Я змагла атрымаць грын-карту, я пераехала з дзвюма кошкамі і чамаданам. Я змагла! А атрымаць пацвярджэнне ад БДУ я не магу. Дзякуй вялікі!

Каментары41

  • Gwyneth
    30.06.2026
    Навогул яшчэ патрабуюць гэта пацьверджаньне калі злачынны рэжым творыць ў краіне злачынствы супраць чалавецтва і праслед людзей?
    Магчыма з дадзеным выпадку можна праз суд падзтвердзіць той факт які чалавек не магчыма падзтвердзіць іншым чынам?
  • Огонёк
    30.06.2026
    От же ж нехорошие люди

    [Зрэдагавана]
  • Джек Восьмеркин Омериканец
    30.06.2026
    Так в Америке хорошо,там из без дипломов люди живут шикарно! Не вижу причин для паники

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць