Грамадства9191

Зміцер Дашкевіч затрыманы проста падчас стрыму, яго асудзілі на трое сутак

Дашкевіч асуджаны на трое сутак.

Момант затрымання з'явіўся ў фэйсбуку актывіста. 

Дашкевіча затрымалі ў той момант, калі ён выходзіў з офіса Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Мінску. На тратуары да яго падышла дзяўчына ў цывільным, назвалася супрацоўніцай міліцыі — і ў той жа момант актывіста «скруцілі» нейкія мужчыны. На гэтым трансляцыя абарвалася.

За Дашкевічам ўжо некалькі дзён сачыў сіні мікрааўтобус.

«Быў на кухні, як пачуў з іншага боку дома крыкі: «Людзі, ратуйце! Бандыты!» Калі падбег да вакна, то пабачыў, што чалавекі чатыры-пяць валтузаюць па зямлі і спрабуюць адарваць таго, хто крычаў, ад дрэваў. Разглядзець, хто гэта, было немагчыма, але не цяжка было здагадацца, — піша ў сваім фэйсбуку Юрась Губарэвіч. — 

Відавочна, што Зміцер супраціўляўся працяглы час, бо вакол сабраўся невялікі натоўп мінакоў. Людзей у форме не было. Машыны без апазнавальных знакаў. Усё гэта выглядала на сапраўдны бандыцкі напад і кіднэпінг».

Пазней жонка Дашкевіча Настасся напісала ў фэйсбуку, што Змітра знайшлі ў судзе Савецкага раёна. Яна паведаміла, што ў яго скралі тэлефон, збівалі, і, надзеўшы кайданкі, кінулі да суда ў машыне.

Пасля 16:00 пачаўся суд.

Дашкевіча вінавацяць паводле пяці артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса, у тым ліку ў хуліганстве і парушэнні закону аб масавых мерапрыемствах. Паводле пратаколаў, Дашкевіч нібыта аказваў супраціў міліцыянтам пры затрыманні і ўзлез на трактар падчас абароны Курапатаў. Таксама яго вінавацяць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — за выстаўленне намёта на будаўнічай пляцоўцы, за пікетаванне і за мітынг у Курапатах.

Суддзя адмовіўся весьці працэс па-беларуску, забараніў журналістам відэаздымкі і адмовіўся разглядаць відэазапіс затрымання. Зьміцер Дашкевіч сказаў, што суду не давярае, але мяняць суддзю няма сэнсу, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў Раман Васільеў у сваім фб, Дашкевіч асуджаны на трое сутак.

Актывіста асудзілі па арт. 23.34, па артыкуле 17.1 суддзя прыняў рашэнне яго апраўдаць.

Сам Дашкевіч заявіў, што чакаў атрымаць больш. На волю актывіст выйдзе ў панядзелак, 13 сакавіка.


Каментары91

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць