2 жніўня на даху пакінутага будынку мае прайсьці першы ў Менску (дакладней, пад Менскам) open-air альтэрнатыўнай музыкі. Арганізатары абяцаюць мора сьвятла й гуку пад зорным небам, тэматычныя дэкарацыі ды прыемныя неспадзяванкі.

Фэст пройдзе на тэрыторыі базы адпачынку «Чайка» ў Калодзішчах. У гэты глухі кут ад менскага мэтро «Ўручча» слухачоў давязуць аўтобусы. Падсілкавацца й наталіць смагу можна будзе ў тамтэйшым бары. Пачатак а 23-й. Квіткі — 12 ды 15 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0