Грамадства2424

Крымінальная справа Касінераву за пятлю на помніку гарадавому

Экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу — «хуліганства».

Пра гэта паведамляе закрыты ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна». Сёньня Вячаслаў Касінераў павінен быць вызвалены пасьля адбыцьця 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 17 лютага.

Справа распачатая Сьледчым камітэтам Маскоўскага раёну Менску. Выбраная мера стрыманьня — узяцьце пад варту. Касінерава этапавалі ў сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Супрацоўнікі міліцыі сьцьвярджалі, што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бясчынства». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку паліцэйскаму гарадавому, які нядаўна там паставілі ў прысутнасьці кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.

У выпадку асуджэньня Касінераву пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць