У ходзе спецаперацыі ліквідавана чацвёра падазраваных у забойстве паліцэйскіх у Астрахані (Расіі). Частка групы раней напала на супрацоўнікаў Расгвардыі.

У Астрахані ліквідавалі чатырох мужчын, якія падазраюцца ў забойстве паліцэйскіх і ў нападзе на пост Расгвардыі ў ноч на 6 красавіка. Пра гэта «Інтэрфаксу» распавёў старшы памочнік кіраўніка рэгіянальнага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі Андрэй Хегай.

Паводле яго слоў, быў бой паміж супрацоўнікамі паліцыі і падазраванымі. Прадстаўнік упраўлення Расгвардыі па Астраханскай вобласці растлумачыў, што аднаго з падазраваных забілі уначы 6 красавіка, падчас нападу на супрацоўнікаў Расгвардыі.

«Другі загінуў пасля ранення ў спіну, двое іншых былі акружаныя і ліквідаваныя. Усе яны знаходзіліся ў вышуку па справе аб забойстве паліцэйскіх», - растлумачыў суразмоўца агенцтва, дадаўшы, што страт сярод байцоў Расгвардыі няма.

Губернатар Астраханскай вобласці Аляксандр Жылкін паведаміў у сваім Twitter аб завяршэнні спецаперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?