Грамадства3838

Выпускнікоў-архітэктараў з БНТУ размяркоўваюць… у міліцыю

Чытач даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» ліст з планам размеркавання выпускнікоў БНТУ 2017 года па спецыяльнасці «архітэктура» (кваліфікацыя «архітэктар»).

Калі не звяртаць увагу на мізэрныя заробкі, якія прапануюцца маладым спецыялістам, то кідаецца ў вочы арганізацыя №9 у спісе.

Гэта — Партызанскі аддзел дэпартамента аховы МУС. Пяцярых выпускнікоў, з якіх за дзяржаўныя грошы рабілі архітэктараў, плануецца размяркоўваць у міліцыю.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сітуацыю пракаментаваў дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў. 

«Гэта не новая сітуацыя. Кожны год дзяржаўныя службы дасылаюць нам — і не толькі нам — такія заяўкі. Вы павінны разумець, што гэта не мусова. Тыя, хто хоча — тыя і ідуць. Не шмат, але я ведаю, калі такія прыклады былі, калі выпускнікі пайшлі ў войска ці органы аховы. Што ёсць, то ёсць… Не ўсе працуюць усё жыццё па спецыяльнасці, на якую адвучыліся. Мо хтосьці зразумеў, што гэта не яго, хтосьці з больш прагматычных прычын ідзе. Па-рознаму. Хлопцы там афіцэрамі становяцца, падымаюцца далей. Мы нікога гвалтам ісці ў міліцыю і войска не прымушалі і не будзем», — сказаў дэкан.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр16

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пачала серыю дыверсій на зброевых заводах у Еўропе8

Беларус стаў пераможцам на міжнародным кіберспартыўным турніры. Яго каманда выйграла $600 тысяч2

Калі Лукашэнка верне выдачу пашпартоў беларусам за мяжой? Версіі аналітыкаў33

Сям'я айцішніцы і дальнабойшчыка пераехала з дзецьмі з Мінска ў польскую вёску — як ім?4

Беларускага наркамана арыштавалі ў Расіі. Каб не пасадзілі ў турму, давялося ахвяраваць на вайну

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?5

Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы18

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце6

Гомельскі ўніверсітэт арыгінальна заманьвае замежных студэнтаў ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр16

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць