Навука і тэхналогіі66

Паклікаць па дапамогу — справа адной кнопкі. Беларускія айцішнікі стварылі яшчэ адзін круты мабільны дадатак

У жыцці мы не можам прадбачыць, калі тэрмінова спатрэбіцца дапамога. Часта ў крытычны момант няма не толькі лішняй секунды на выклік службы выратавання ці званок блізкім, але і магчымасці гучна клікаць па дапамогу. Каманда маладога беларускага IT-стартапа «Multitracking SOS» з Мінска стварыла «аварыйную» кнопку-дадатак «#ButtonSOS» для смартфонаў. У экстранай сітуацыі дадатак апавесціць аб здарэнні абраных вамі людзей са спіса кантактаў, навакольных карыстальнікаў у радыусе аднаго кіламетра, а таксама прафесійных ратавальнікаў. Сам працэс падачы сігналу займае ўсяго некалькі секунд.

Стваральнікі праекта «#ButtonSOS», які стаў нядаўна адным з пераможцаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі», сцвярджаюць, што іх распрацоўка здольная вырашыць праблему.

Пры націсканні кнопкі, выведзенай на экран блакавання смартфона, праграма разашле вашыя геаграфічныя каардынаты і падрыхтаванае загадзя кароткае паведамленне з просьбай аб дапамозе ўсім абраным кантактам, навакольным карыстальнікам прыкладання ў радыусе аднаго кіламетра і службам выратавання ў 3 этапы. Працэс пачнецца з пяцісекунднай вібрацыі тэлефона. Калі кнопка была націснутая выпадкова, у вас будзе час адмяніць адпраўку сігналу. На нулявой секундзе запыт будзе разасланы па спісе давераных кантактаў. Праз 4 секунды вашы каардынаты і кароткае паведамленне, што падрыхтавана загадзя, будуць дасланыя ўсім карыстальнікам дадатку, якія знаходзяцца ў радыусе 1 кіламетра. Яшчэ праз 3 секунды аўтаматычна запусціцца званок у экстраную службу. 

«Мы сыходзілі з таго, што кнопкай SOS трэба скарыстацца хутка, яна павінна быць зручнай. Таму мы прааналізавалі карыстальніцкі вопыт і дадалі кнопку прама на экран блакавання мабільнага тэлефона», — тлумачыць аўтар праекту Сяргей Косік.

«#ButtonSOS» можа стаць дапаможнікам і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У тым выпадку, калі неабходна дапамагчы вазочніку з перасоўваннем у бар'ерным асяроддзі або неадкладна аказаць медыцынскую дапамогу, адно націсканне кнопкі — і блізкія ці звычайны мінак ужо спяшаюцца да яго.

У планах распрацоўшчыкаў — увядзенне новае функцыі: магчымасці адпраўкі паведамлення аб дапамозе не толькі карыстальнікам «#ButtonSOS», але і тым, у каго «трывожная кнопка» яшчэ не ўсталявана.

Спампаваць дадатак для Android можна тут.

Таксама ўсталюйце дадатак Нашае Нівы, каб быць заўсёды ў цэнтры падзей.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць11

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць