Грамадства22

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць

Мінпрыроды заклікала жыхароў Беларусі паўдзельнічаць у міжнародным праекце «Гадзіна Зямлі». Для гэтага трэба ўвечары 29 сакавіка па магчымасці на гадзіну адмовіцца ад выкарыстання электрапрыбораў.

Фота: freepik.com

«Гадзіна Зямлі» кожны год праводзіцца ва ўсім свеце ў апошнюю суботу сакавіка. У гэты дзень у сотнях гарадоў свету на адну гадзіну выключаюць святло ў дамах і офісах, а таксама адключаюць рэкламу і падсвятленне гарадскіх будынкаў.

«Для ўдзелу ў акцыі дастаткова выключыць асвятленне і іншыя не першарадныя электрапрыборы на адну гадзіну — з 20:30 да 21:30 — у знак падтрымкі адказных адносін да прыроды», — заявілі ў Мінпрыроды.

Упершыню гэтая акцыя прайшла ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Беларусь далучылася да яе ў 2009 годзе.

Каментары2

  • гадзіна Зямлі
    29.03.2025
    а таксама адключаюць рэкламу і падсвятленне гарадскіх будынкаў

    у Мінску адключаць падсвятленне?
  • самизнаетекто
    29.03.2025
    Эта, а как же атомная станцыя, её тож адключыць на час? Жэстачайшэ против!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж22

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж22

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць