Здароўе22

Чаму падлеткі-дзяўчаты часцей пакутуюць на дэпрэсію: вучоныя знайшлі магчымае тлумачэнне ў мозгу

Новае даследаванне брытанскіх навукоўцаў паказвае, што прычына можа хавацца ў парушэнні балансу рэчываў, якія абараняюць мозг дзяўчат у падлеткавым узросце.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Дэпрэсія — гэта распаўсюджанае псіхічнае расстройства, ад якога пакутуюць каля 280 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у жанчын яна сустракаецца ўдвая часцей, чым у мужчын.

Як піша SciTech Daily, новае даследаванне, праведзенае вучонымі з Каралеўскага каледжа Лондана, упершыню прапануе біялагічнае тлумачэнне таго, чаму гэтая розніца пачынае праяўляцца ўжо ў падлеткавым узросце.

У цэнтры даследавання, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Biological Psychiatry, так званы кінурэнінавы шлях — метабалічны працэс, падчас якога арганізм расшчапляе трыптафан. Гэта незаменная амінакіслата, якая не выпрацоўваецца ў арганізме і можа паступаць толькі з ежай.

Трыптафан утрымліваецца ў мясе, рыбе, яйках, малочных прадуктах, арэхах, бананах, семках, соевых прадуктах, а таксама ў горкім шакаладзе. Ён шырока вядомы як рэчыва, з якога арганізм сінтэзуе сератанін — так званы «гармон радасці». Але гэта толькі частка гісторыі.

Трыптафан можа выкарыстоўвацца не толькі для выпрацоўкі сератаніну, але і перапрацоўвацца праз кінурэнінавы шлях. У залежнасці ад стану арганізма, асабліва пры наяўнасці запалення, гэты працэс можа весці да ўтварэння альбо нейрапратэктарных (ахоўных) рэчываў, напрыклад кінурэнавай кіслаты, альбо нейратаксічных злучэнняў — як, напрыклад, хіналінавай кіслаты, якая можа пашкоджваць нейроны і ўзмацняць запаленчыя працэсы.

Даследаванне праводзілася сярод 150 падлеткаў з Бразіліі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Удзельнікаў падзялілі на тры групы: з нізкай рызыкай дэпрэсіі, з высокай рызыкай і з ужо пастаўленым дыягназам. У кожнай групе было па 50 чалавек, пароўну хлопцаў і дзяўчат. За падлеткамі назіралі цягам трох гадоў, каб высветліць, ці захоўваюцца сімптомы дэпрэсіі з цягам часу, ці знікаюць.

Вынікі паказалі, што ў падлеткаў з высокай рызыкай і ў тых, у каго ўжо была дыягнаставаная дэпрэсія, узровень кінурэнавай кіслаты (той самай, што абараняе мозг) быў паніжаны. Найбольш выразна гэта праяўлялася ў дзяўчат.

Адначасова ў іх фіксаваліся павышаныя паказчыкі запаленчых маркераў у крыві — бялкоў, якія арганізм выпрацоўвае ў адказ на інфекцыю, стрэс або хранічнае захворванне. Як высветлілася, гэтыя маркеры «змяшчаюць» метабалізм трыптафану ў бок выпрацоўкі нейратаксічных рэчываў.

Праз тры гады паўторныя аналізы паказалі, што ў дзяўчат з хранічнай дэпрэсіяй узровень нейратаксічных метабалітаў, што ўтвараюцца ў кінурэнінавым шляху, быў вышэйшы, чым у тых, чые сімптомы з часам прайшлі.

Гэта можа сведчыць пра тое, што актыўнасць нейратаксічнай галіны кінурэнінавага шляху адыгрывае ролю ва ўстойлівасці дэпрэсіі да лячэння.

Вучоныя мяркуюць, што вымярэнне ўзроўню рэчываў, звязаных з гэтым метабалічным працэсам, можа дапамагчы ў ранняй дыягностыцы дэпрэсіі ў падлеткаў, асабліва ў дзяўчат.

У будучыні гэта можа спрыяць фармаванню больш дакладных, індывідуальных падыходаў да лячэння: ад карэкцыі рацыёну і фізічнай актыўнасці да выкарыстання прэпаратаў, што рэгулююць метабалізм трыптафану. Асабліва важна гэта для дзяўчат, у якіх, як паказала даследаванне, біялагічная ўразлівасць да дэпрэсіі можа быць вышэйшая.

Каментары2

  • Žvir
    30.03.2025
    Usio praz siadzieņnie ū čatyroch scienach i biazmetavaha isnavaņnia... Dobra, kali dziciaci nadany niejki intares, chobbi, kali josc` meta i žadņnie jaje dasiahnuc`. Usio heta mabilizuje, nie dazvaliaje nudzicca, i baronic` ad zniešniaha niehatyūnaha ūplyvu.
    Nu, škola taksama faktar. jak dlia mianie niekali, dyk samy boļšy depresniak i apatyju nahaniala škola i jejnyja paradki. Heta byū čynnik gvaltoūnaj unifikacyi asoby. U Bielarusi škola zboļšaha i zastajecca takoj.
  • Хатнік
    26.04.2025
    шмат сучаснай ежы накшталт фастфуду і цукру выклікае запаленчыя працэсы, тое што так любяць нашыя падлеткі

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць