26 жніўня з вакна дома па вуліцы Скрыпнікава ў Мінску выкінулі шчанюка таксы. Жывёла загінула. Каб даведацца, што адбываецца ў кватэры на пятым паверсе, ратавальнікі штурмавалі жыллё праз вакно.
У кватэры знаходзіліся трое п’яных дарослых. Аднаго з іх, 28-гадовага мужчыну, затрымалі. 28 жніўня міліцыя агучыла прычыну жорсткага ўчынку мужчыны. Высветлілася, што ён выкінуў сабаку ў вакно за тое, што шчанюк памачыўся на падлогу.
Мужчына раней судзімы за махлярства. Цяпер на яго заведзена крымінальная справа за жорсткае абыходжанне з жывёламі, мінчуку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары