Здарэнні1111

У Мінску ратавальнікі праз акно штурмавалі кватэру на пятым паверсе, адкуль п'яная кампанія выкінула сабаку ФОТЫ

У суботу з акна пятага паверха адной са шматпавярховак на сталічнай вуліцы Скрыпнікава выкінулі сабаку. Жывёла загінула, а міліцыя для затрымання меркаванага вінаватага выклікала пажарную машыну, каб па лесвіцы падняцца на пяты паверх і трапіць у кватэру праз акно, паведамляе TUT.BY.

Здымкі даслаў карыстальнік TUT.BY.

Сведка здарэння Дзмітрый паведаміў, што адбылося ўсё каля поўдня 26 жніўня. Відавочцаў таго, як сабаку выкінулі з балкона, было шмат. Яны ж і выклікалі міліцыю. Аднак у кватэры, з якой выкінулі жывёлу, дзверы не адкрылі. Тады праваахоўнікі выклікалі МНС, каб па пажарнай лесвіцы трапіць у патрэбную кватэру на пятым паверсе, распавёў сведка. Суседзі характарызуюць сям'ю як «нядобранадзейную».

У кватэры было трое чалавек: жанчына гадоў 50 і двое маладых мужчын, усе нецвярозыя, паведамляе тэлеканал АНТ. Суседзі распавялі, што да сабакі гаспадары ставіліся не вельмі добра. Адна жыхарка гэтага дома нават хацела забраць сабаку сабе, аднак гаспадыня ў апошні момант перадумала.

«Мужчына, які выкінуў сабаку з акна, затрыманы. Праводзіцца разбіральніцтва для ўстанаўлення прычын таго, што адбылося, а таксама прыцягнення за жорсткае абыходжанне з жывёламі, згодна з артыкулам 339-1 КК», — заявіла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскіра.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць