Навука і тэхналогіі33

Палеантолагі знайшлі парэшткі, магчыма, самага старажытнага дрэва на Зямлі

Навукоўцы-палеантолагі знайшлі ў Кітаі скамянелы ствол аднаго з першых дрэваў Зямлі, якое расло на паверхні планеты прыкладна 375 мільёнаў гадоў таму, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе PNAS.

«Раней нам удавалася знаходзіць закамянелыя ствалы дрэваў, ужо запоўненыя пяском, што перашкаджала зразумець, як яны былі ўладкаваныя знутры. Ствол старажытнага дрэва, які мы знайшлі ў Сіньцзяне, меў велізарныя памеры, і ён ідэальна захаваўся ўнутры своеасаблівай «упакоўкі» з вулканічнага крэмнязёму, што дазволіла нам разгледзець кожную яго клетку», — распавядае Крыс Бэры з Універсітэта Кардыф (Вялікабрытанія).

Бэры і яго калегі змаглі ўпершыню вывучыць будову ўнутраных пластоў самых старажытных дрэваў дзякуючы гэтай выпадковай знаходцы.

Палеантолагі раней лічылі, што першыя дрэвы мелі больш прымітыўную будову, чым сучасныя расліны, спасылаючыся на тое, што іх продкі жылі ў водах мора, дзе не трэба было клапаціцца аб транспарціроўцы вады, мікраэлементаў і пажыўных рэчываў унутры сябе.

Калі Бэры і яго калегі даследавалі знойдзены імі ствол пры дапамозе рэнтгена, яны зразумелі, што гэта ўяўленне было ў корані памылковым: ксілемы («водаправоды») і флаэмы («цукраправоды») дагістарычнага дрэва мелі больш складаную будову, чым нават сучасныя кветкавыя расліны.

Па словах навукоўцаў, унутры гэтага дрэва мелася не адно, а некалькі дзясяткаў гадавых кольцаў, якія адначасова раслі і павялічваліся ў шырыню, што рабіла яго больш падобным на пучок зрослай травы, чым на адзінае дрэва.

У адрозненне ад ягоных сучасных нашчадкаў, цэнтральная частка гэтага дрэва была полай, а вада транспартавалася па ксілеме вельмі незвычайным чынам.

«Я не ведаю, ці існавала ў гісторыі Зямлі хоць бы адно іншае дрэва, якое б так складана вырашала ўсе гэтыя задачы. Яно адначасова раздзірала сябе на часткі і абвальвалася пад сваёй уласнай вагой, але пры гэтым заставалася жывым і расло ў даўжыню і ў шырыню для таго, каб заняць дамінуючыя пазіцыі ў першых лясах Зямлі. Гэтае адкрыццё ставіць перад намі правакацыйнае пытанне: чаму самыя старажытныя дрэвы былі самымі складанымі», — заключае навукоўца.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць