Свет88

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Андрэй Мельнік заклікаў дзяржавы-члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый знайсці палітычны і юрыдычны механізм для пазбаўлення Расіі статусу пастаяннага члена Рады бяспекі.

Фота: Ulf Mauder / picture alliance via Getty Images

Мельнік заявіў пра гэта падчас адкрытых дэбатаў Рады бяспекі па абароне грамадзянскага насельніцтва ва ўзброеных канфліктах, піша Бі-бі-сі.

Паводле слоў Мельніка, сярод усіх войнаў і канфліктаў у свеце расійская агрэсія супраць Украіны «вылучаецца жорсткасцю і сістэматычным характарам гвалту, што здзяйсняецца супраць грамадзянскага насельніцтва».

Ён адзначыў, што, паводле даных Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне, у перыяд са студзеня па красавік 2026 года колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ўзрасла на 21% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 93% — у параўнанні з 2024 годам.

«Першыя чатыры месяцы гэтага года сталі самым смяротным перыядам для ўкраінскага грамадзянскага насельніцтва за ўвесь час», — заявіў украінскі дыпламат.

Мельнік нагадаў, што ўзімку Расія сістэматычна атакавала энергетычную інфраструктуру Украіны, спрабуючы «холадам прымусіць мільёны мірных жыхароў падпарадкавацца».

Таксама, паводле яго слоў, расійскія войскі выкарыстоўваюць тактыку «падвойных удараў», калі пасля першай атакі адбываецца другая — «толькі для таго, каб забіць медыцынскі персанал і ратавальнікаў».

«Усе юрыдычныя абавязацельствы па абароне грамадзянскага насельніцтва ўрэшце будуць заставацца пустымі словамі, калі акты агрэсіі і звязаныя з імі ваенныя злачынствы не будуць пакараныя», — падкрэсліў Мельнік, заклікаўшы членаў Савета Бяспекі знайсці шлях да пазбаўлення Расіі статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН.

Каментары8

  • Навошта
    21.05.2026
    Кідаць пустыя заявы?
  • Янка
    21.05.2026
    Мельнік - мякка кажучы вельмі сумнеўны ў прафесійным плане дыпламат. Ён адзначыўся бессэнсоўнай эскалацыяй адносінаў з Нямеччынай пад час працы тамтэйшым амбасадарам Украіны. Зараз ён можа колькі заўгодна прасоўваць бесперспектыўны наратыў аб тым, што пасля 35 год у СБ ААН чальцы гэтай арганізацыі раптоўна празрэюць, маўляў Расея ня ёсць правапераемніцай СССР у СБ ААН, і на гэтай падставе яе трэба адтуль выкінуць. Ага, Трамп і Сі, якія узначальваюць краіны-чальцы СБ ААН, загадзя пагадзіліся. Як і астатнія чальцы ААН, большасць з якіх ёсць недэмакратычнымі краінамі. ЕЗ, які ёсць нашмат больш кампактнай і гамагеннай за ААН арганізацыяй, ня можа рэфармаваць сабе, каб разнастайныя Орбаны страцілі магчымасць фактычна блакаваць ягоную дзейнасць. Што ж тады варта чакаць ад ААН?
  • Барадзед
    21.05.2026
    невыгодно Китаю и трампу, правильно, в игнор их. Пусть идут в смертельные наступательные бои.

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»16

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

Палітзняволенага журналіста Кірылу Пазняка выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі

Персанальныя звесткі кліентаў «Дода Піцы» пайшлі ў інтэрнэт3

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў12

Дзяўчыне заціснула пальцы рукі на выхадзе з метро4

Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў13

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць