Грамадства2020

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Пасля аднаго з допісаў Анжаліку забіралі «на размову» ў міліцыю. Але яна верыць: толькі агалоска можа дапамагчы. І расказвае сваю праўду ў сацсетках.

Гаворка ідзе пра ўчастковага інспектара Бараўлянскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС Аляксея Губіча.

Падпалкоўнік Аляксей Губіч. Фота: Belpol

У 2020 годзе Аляксей быў падпалкоўнікам у цэнтральным апараце МУС, працаваў ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва старшым інспектарам па асаблівых даручэннях.

Яшчэ ў 2024 годзе Аляксей сядзеў на ідэалагічнай лекцыі для кіраўніцтва і супрацоўнікаў падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання Міністэрства ўнутраных спраў — слухаў пра Саюзную дзяржаву.

А летась ён лятаў па працоўных пытаннях у В'етнам.

Аляксей Губіч у В'етнаме (крайні злева), 2025 год

Па інфармацыі ад Belpol, да таго, як у 2018 годзе трапіць у цэнтральны апарат МУС, Губіч працаваў у Дэпартаменце выканання пакаранняў і галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.

Але нешта ў кар’еры Аляксея зламалася — яго панізілі і адправілі працаваць участковым. Нядаўна газета «Прысталічча» цытавала Губіча, які распавядаў пра працу міліцыі з хатнім гвалтам.

Калі верыць былой жонцы Аляксея, панізілі яго праз яе звароты, яна не паленавалася дайсці нават да міністра МУС. Пра свой «крыжовы паход» жанчына, якая падпісаная ў Threads як Анжаліка Вараб'ёва, распавядае ў сацсетках.

Пачыналася лаўсторы прыгожа. Анжаліка прызнаецца, што калі пабачыла на сайце знаёмстваў фотаздымак Аляксея, дык сэрца ёкнула: мужчына з пагонамі. Фантазія адразу намалявала, што з сілавіком яна будзе як за каменнай сцяной. Анжаліка верыла, што форма гарантуе: мужчына будзе дысцыплінаваным і надзейным.

Пара пачала сустракацца. Але рамантычным адносінам моцна перашкаджала тое, што суровы міліцыянер не выпускаў з рук мабільнік. І справа была не ў вырашэнні працоўных пытанняў.

Як піша былая жонка, Аляксей нон-стопам перапісваўся ў вайберы з маці і старэйшай сястрой — у іх быў асобны чат пад назвай «Сям’я». Туды мужчына ўвесь дзень дасылаў фотаздымкі: кшталту «Я на посце» і «Вось так я паснедаў». А ў адказ атрымоўваў бясконцыя сэрцайкі ды кветачкі, прызнанні ў любові ад сваячак.

Анжаліка іранічна піша, што каханы жыў у сістэме «МВД — Мама Всегда Договорится».

«Калі ён не тэлефанаваў ім пяць разоў за дзень, пачынаўся «вышук»: дзе ён, з кім ён, чаму забыў, хто яго галоўныя жанчыны», — распавядае Анжаліка ў Threads.

Чарговай праверкай адносін стала доўгая камандзіроўка Губіча ў Кітай. Канешне, закаханая дзяўчына разлічвала на тое, што сілавік адразу ж кінецца да яе. Але маці з сястрой патрабавалі, каб міліцыянер прыехаў да іх — абавязкова з начоўкай. У той раз перамагла Анжаліка — сваячкі Аляксея ўсё ж дазволілі таму адну ноч правесці з дзяўчынай.

«У гэты момант мне стала яго амаль шкада. Перада мной стаяў афіцэр, які толькі што вярнуўся з іншай краіны, але выглядаў як школьнік, які правініўся. У яго вачах чыталася шчырае жаданне застацца са мной, але ў кішэні працягваў вібрыраваць тэлефон — чат «Сям'я» не трывае дэзерцірства. Гэта была дзіўная перамога з горкім прысмакам».

Але нават і ў рамантычны вечар сустрэчы мужчына ўвесь час дасылаў фота ў сямейны чат.

Драма не скончылася нават перад вяселлем. За дзень за святкавання сястра Аляксея прыехала да яго на працу і пачала рыдаць пры ўсіх. Прычына была простая: вечар да гэтага жаніх правёў з нявестай замест таго, каб быць з сястрой і маці: «Паглядзі, як нам дрэнна праз твой выбар! Паглядзі, як ты здраджваеш нам!».

Участковы Аляксей Губіч, сакавік 2026 года. Фота: comfort-life.by

Нескладана здагадацца, што сямейнае жыццё, якое пачыналася так, ні да чаго добрага не прывяло.

Сёлета ў студзені пара пайшла ў суд афармляць развод, апісвае былая жонка. Цяпер Анжаліка абвінавачвае Аляксея ў шмат чым: ад таго, што ён выносіў службовыя дакументы з працы, да хатняга гвалту.

Жанчына сцвярджае, што шмат гадоў сілавік здзекаваўся з жонкі і дачок, старэйшае дзіця давёў да спробы суіцыду: «Калі хапаў мяне за горла, я казала: «Бі!». Ён казаў: «Я знішчу цябе так, у мяне сувязі і пагоны».

Адбылося, з яе словаў, ужо некалькі судоў. Анжаліка піша, што яе былы муж прайграў усе працэсы і цяпер абавязан сплаціць ёй 15 400 рублёў — але просіць у суда растэрміноўку на два гады.

У каментарах жанчына распавядае, што аднойчы ўжо была на прыёме ў міністра ўнутраных спраў — пасля чаго Губіч атрымаў строгае дысцыплінарнае спагнанне і быў паніжаны на службе.

Анжаліка тэгае акаўнты беларускай міліцыі і Алега Гайдукевіча — спадзяецца на іх падтрымку і піша, што ў Беларусі больш сапраўдных афіцэраў, чым такіх, як яе былы. І просіць правесці з міліцыянерам выхаваўчую гутарку.

Губіч жа таксама не здаецца. Днямі Анжаліка распавяла, што чатыры гадзіны правяла ва ўчастку — аказваецца, былы муж напісаў на яе заяву за разгалошванне асабістых звестак. Жанчына лічыць, што нічога не парушыла, бо артыкул з імем, прозвішчам і пасадай яе былога ўжо апублікавала газета «Прысталічча».

Каментары20

  • Ути-пути
    20.05.2026
    Какой мамочки пирожочичек!
  • Алкаш
    20.05.2026
    Любо-дорого читать такие колхоз лав-стории

    [Зрэдагавана]
  • Шекспир
    20.05.2026
    Нет повести печальнее на свете...

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прэзентавалі фотавыставу пра Полк Каліноўскага1

«Будучыня зараз у тумане». Каця Пытлева — пра вяртанне раку, сям’ю, працу і будучыню1

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал2

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць