president.gov.by
Аб прынятых Аляксандрам Лукашэнкам кадравых рашэннях распавёў журналістам Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась пасля нарады кіраўніка краіны з кіраўнікамі шэрагу сілавых структур. Пра гэта паведамляе sb.by.
Начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта прызначаны палкоўнік Дзмітрый Шахраеў. Раней ён быў намеснікам начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Апошнім часам выконваў абавязкі начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра.
Начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра прызначаны палкоўнік Андрэй Паўлючэнка. Ён працаваў начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта.
Станіслаў Зась звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што абодва афіцэры добра зарэкамендавалі сябе ў працы на ранейшых пасадах і прынятае рашэнне ў найбольшай ступені ўлічвае іх дзелавыя якасці:
«Палкоўнік Паўлючэнка паспяхова працаваў на пасадзе начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Да яго няма ніякіх прэтэнзій. Але, улічваючы яго патэнцыял як аператыўнага работніка, як спецыяліста-аналітыка, прынята такое рашэнне… Палкоўнік Шахраеў справіўся з задачай, якая перад ім стаяла ў ААЦ — ускалыхнуць калектыў, навесці парадак і наладзіць працу».
Нарада ў Лукашэнкі, па словах Станіслава Зася, было прысвечана барацьбе з карупцыяй і бяспецы ў цэлым:
«Акцэнт зроблены на працы двух падраздзяленняў - Службы бяспекі прэзідэнта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Разглядаўся бягучы стан спраў і задачы, якія вырашаюцца гэтымі двума структурамі».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)