Неабыякавыя грамадзяне паведамілі сайту Аб'яднанай грамадзянскай партыі імёны і месца працы карусельшчыкаў, якіх заснялі лідары партыі Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў. Карусельшчыкамі аказаліся супрацоўнікі РУП «Белтэлекам»! Ёсць усе падставы меркаваць, што іх дзеянні падпадаюць пад артыкул 192 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — да 5 гадоў пазбаўлення волі, сцвярджае сайт АГП.

Вось яны:

У бэжавай куртцы з мехам — Крысціна Дзямід, сакратар прыёмнай гендырэктара «Белтэлекама».

У чырвоным — Вольга Марчык, вядучы інжынер аддзела гаспадарчага забеспячэння, прафкам «Белтэлекама».

У чорным яшчэ адна дама на гэтым жа фота на заднім плане — Вольга Сакалінская, спецыяліст аддзела кадраў «Белтэлекама».

Малады хлопец — Ігар Канапелька са службы бяспекі «Белтэлекама».

Яшчэ дзве — з прафкама Белтэлекама, імёны і прозвішчы вызначаюцца.

Мікрааўтобус Фальксваген дзярж.нумар АМ8891-7, таксама належыць прадпрыемству.

«Паведаміце, калі ласка, калі раптам вы лічыце, што кагосьці вызначылі недакладна, няпоўна ці няправільна», — просяць на сайце АГП.

Як пачыналася гэтая гісторыя, глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?