Гэта на Захадзе вядомыя жанчыны выкарыстоўваюць масавыя сходы для таго, каб прызнацца ў сэксуальных дамаганнях або звярнуць увагу на тое, што жанчын ушчамляюць у правах і заробках. У Мінску ж у Палацы Рэспублікі на юбілейнай дзясятай цырымоніі «Жанчына года» больш казалі пра ролю жанчыны ў жыцці дзяржавы і неацэнную ролю дзяржавы ў жыцці жанчыны, піша Tut.by.
Удзел у цырымоніі ўзялі вядомыя афіцыйныя асобы Беларусі: Надзея Каткавец, Лілія Ананіч, Мар'яна Шчоткіна, Надзея Ермакова, Вольга Кабякова ды іншыя.
«Нам нельга быць феміністкамі. Гэта няправільна, — упэўнена заявіла экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова. — Гасподзь нас стварыў такімі, якімі мы павінны быць. Гэта значыць «так прылепіцца муж да жонкі сваёй, і яны будуць адзіным цэлым». І не трэба тут нічога падзяляць».
Надзея Ермакова.
Анатоль Ярмоленка ўручае ўзнагароду жонцы прэм'ер-міністра Вользе Кабяковай.
Лілія Ананіч фатаграфуе Надзею Каткавец.