Здарэнні66

Пад Слуцкам раз'юшаны 500-кілаграмовы бык напаў на дзядулю. Пацярпелы ў рэанімацыі

Бык выбраўся з загарадзі і напаў на 69-гадовага мужчыну. Сусед убачыў гэта і, ратуючы пацярпелага, кінуўся на жывёлу з металічнай трубой, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Зараз пацярпелы пажылы мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі Слуцкай бальніцы. Ён у цяжкім стане.

Інцыдэнт адбыўся каля 11 гадзін дня ў нядзелю, 24 чэрвеня, у вёсцы Ячава Слуцкага раёна.

69-гадовы мужчына жыве ў вёсцы з жонкай. Практычна кожны дзень да іх з горада прыязджае сын. У загарадзі каля дома бацькі ён трымае чатырох быкоў. У тую раніцу адзін з іх выбіў сцяну з брускоў і выйшаў на гарод. Убачыўшы гэта, пенсіянер патэлефанаваў сыну. Той папрасіў яго не падыходзіць да быка і дачакацца яго. Сын прыехаў прыкладна праз 10 хвілін.

За гэты час бык азвярэў і пачаў кідацца на дзеда. Падняў яго і падмяў пад сябе. Калі дзед згрупаваўся пад ім, бык стаў на ім «танчыць». Мужчына закрычаў: «Дапамажыце!»

На крыкі аб дапамозе прыбег мужчына з суседняга дома. Ён стаў адганяць быка металічнай трубой. Ёю ён некалькі разоў ударыў жывёлу па галаве і залез на рулон сена, каб пазбегнуць ўдару жывёлы. Бык спрабаваў падкідваць сена, як мяч.

Сусед змог уцячы ад быка, выбег на вуліцу і стаў клікаць астатніх суседзяў на дапамогу. У гэты час пад'ехаў гаспадар быка і віламі загнаў жывёлу ў загон.

Мужчыны разумелі, што на рахунку кожная секунда, таму не сталі выклікаць і чакаць «хуткую» — яны на сваім транспарце адвезлі дзядулю ў прыёмнае аддзяленне.

У яго зламаныя чатыры рэбры, а асколак аднаго з іх прабіў лёгкае. Урачы сказалі, што яшчэ пяць хвілін і мужчыну б не паспелі выратаваць. Шанцаў, што ён выжыве, — 50 на 50.

У рэанімацыі Слуцкай бальніцы «Кур'еру» пацвердзілі, што ў пажылога мужчыны пашкоджаны рэбры і лёгкія. Ён у прытомнасці. Стан яго цяжкі, але стабільны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага5

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць