Грамадства11

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін

Усе выхадныя ў сацсетках абмяркоўвалі рэйс з Мінска ў Кутаісі, які 22 жніўня замест звычайных трох з паловай гадзін ляцеў восем. Прычына — закрыццё неба над расійскімі рэгіёнамі, праз што самалёт рабіў круг праз Казахстан. Апошнім часам такія сітуацыі раз-пораз здараюцца. У Belavia расказалі журналісту выдання Office Life, як дзейнічаюць у падобных выпадках і на каго кладуцца выдаткі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У авіякампаніі прызнаюць, што працуюць у абставінах, якія пастаянна змяняюцца: штодня атрымліваюць паведамленні пра змены ў рэжыме выкарыстання паветранай прасторы ў асобных рэгіёнах Расіі праз беспілотнікі. І спрагназаваць гэты працэс па зразумелых прычынах немагчыма.

«Авіякампанія бесперапынна маніторыць сітуацыю, карэктуе маршруты і выконвае рэйсы строга па патрабаваннях бяспекі. Да прыкладу, нядаўна абмежаванні закранулі тэрыторыю маскоўскага авіявузла. У выніку мы вымушана пераглядалі план палётаў. Калі да гэтага дадаць сітуатыўныя абмежаванні іншых тэрыторый, у выніку атрымаем павелічэнне маршрутаў, а ў асобных выпадках нават неабходнасць у тэхпасадках», — каментуюць прадстаўнікі Belavia.

Праблема яшчэ і ў тым, што часта інфармацыя пра закрыццё зоны паветранай прасторы паступае экіпажу проста падчас выканання рэйса. Карэктаваць маршрут даводзіцца непасрэдна ў палёце. Падрыхтавацца і арганізаваць дадатковае харчаванне для пасажыраў у такім выпадку таксама не атрымаецца.

«Безумоўна, такая сітуацыя авіякампанію не цешыць. Мы нясем фінансавыя выдаткі праз павелічэнне маршрутаў і тэхнічныя пасадкі. Але, акрамя сур'ёзных дадатковых выдаткаў, затрымка аднаго рэйса можа прывесці да затрымкі наступнага — праз высокі сезон і шчыльную расстаноўку парку. Такім чынам, па ланцужку магчымыя збоі ў раскладзе нават на тых напрамках, якія, здавалася б, да закрыцця паветранай прасторы дачынення не маюць», — тлумачаць у Belavia.

Адметна, што змены ў маршрутах не заўсёды выклікаюць затрымкі. Часам можа быць наадварот, кажуць у авіякампаніі:

Напрыклад, у суботу, 22 жніўня, праз абмежаванні і вымушаны аблёт дзённы рэйс у і з Кутаісі выконваўся з тэхпасадкай. Але дзённыя рэйсы па гэтым жа маршруце 23 і 24 жніўня прыляцелі нават раней за запланаваны час. Ва ўсіх выпадках палёты выконваліся на адным і тым жа тыпе самалётаў — Boeing. І ў цэлым пераважная большасць рэйсаў Belavia вылятае па-ранейшаму згодна з раскладам.

У кампаніі падкрэсліваюць, што ў выпадку з аблётамі прагназаваць развіццё падзей або папярэджваць пра затрымкі на перспектыву, на жаль, не атрымаецца:

«Мы разумеем, на колькі сітуацыя дыскамфортная для нашых пасажыраў, таму шукаем і знаходзім спосабы, каб выконваць абавязацельствы перад імі, гарантуючы поўную бяспеку. Калі сітуацыя патрабуе аблёту, значыць будзем аблятаць. Калі патрэбная тэхпасадка, значыць выканаем і дазаправім самалёт. Дапускаць нават мінімальную рызыку ніхто не стане».

Каментары1

  • Барадзед
    24.08.2026
    Может сделать мокроступы и перейти по болоту в Прибалтику, а оттуда улететь на самолете?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць