Альманскія балоты на поўдні Столінскага раёна — гэта настолькі вялікая і бязлюдная прастора, што там няцяжка адшукаць месцы, дзе на бліжэйшыя 30 кіламетраў не будзе ніводнага вулічнага ліхтара. Там не ловіць мабільная сувязь і амаль няма дарог (праўда, ёсць і сумныя выключэнні).
Таму калі хочаце ўбачыць самыя яркія зоркі на самым цёмным небе — вам туды, тым больш што на поўдні Беларусі неглыбокае начное Сонца ўжо не перашкаджае такім назіранням.
Бясконцыя абшары балот на ўсходзе разразае маляўнічая рака Сцвіга. На яе берагах і былі зробленыя гэтыя начныя здымкі. А яркія зоркі-пражэктары на некаторых фота — гэта насамрэч Юпітэр і Сатурн, якія яшчэ пакуль добра бачныя на вечаровым небе.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0