president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
«Перакананы, што добрыя і сяброўскія адносіны паміж нашымі народамі будуць і ў далейшым служыць надзейнай апорай для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інтэнсіўны міждзяржаўны дыялог і практычнае раскрыццё патэнцыялу беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і паспяховай рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а грамадзянам брацкай Украіны — шчасця, міру і росквіту.
0
0
0
0
0
0