president.gov.by
Кіраўніцтва самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР мае права самастойна вызначыць рэжым кантролю на сваіх тэрыторыях, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі, піша ria.ru.
«Справа ў тым, што ў тэрыторыі Данбаса ёсць кіраўніцтва. Гэта дзве рэспублікі, якія, у першую чаргу, павінны самі вызначыць той рэжым кантролю, які яны палічылі б дарэчным і магчымым. Гэта рашэнне кіраўніцтва дзвюх рэспублік», — адзначыў Пяскоў.
На пытанне аб тым, «ці пагадзілася б Расія на беларусаў», прадстаўнік Крамля не змог адказаць. «Я не ведаю стаўленне Данбаса да гэтай ініцыятывы. Як я магу зараз фармуляваць нейкую пазіцыю Расійскай Федэрацыі?» — растлумачыў ён.
Нагадаем, што напярэдадні на сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Лукашэнка заявіў, што Мінск гатовы ўзяць на сябе кантроль на расійска-ўкраінскай мяжы і суправаджаць правядзенне выбараў на Данбасе.