9 лістапада з'явіўся ў продажы папулярны насценны каляндар «Не маўчы па-беларуску!» на 2019 год, падрыхтаваны кампаніяй «Будзьма беларусамі!»

Стваральнікі календара насыцілі яго старонкі звонкімі беларускімі словамі, ды стылёвымі малюнкамі на кожны дзень. У пачатку кожнага месяца — новая прымаўка.

Набыць каляндар «Не маўчы па-беларуску!» можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 72).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0