Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы перадалі Аляксандру Лукашэнку ікону Мікалая Цудатворца, паведамляе СТБ.

Ікона будзе знаходзіцца ў музеі Палаца Незалежнасці, куды маладыя людзі 14 лістапада прыехалі на экскурсію. Падарунак зроблены з удзячнасцю ў памяць аб праведзенай сустрэчы.

Ікона Мікалая Цудатворца выканана з натуральнага балтыйскага бурштыну. Яна ўпрыгожана жэмчугам і кабашонамі з каштоўных і паўкаштоўных камянёў. Аўтар працы — выпускніца філалагічнага факультэта Вераніка Біжака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0