Механізаваныя падраздзяленні беларускай арміі папоўніліся танкамі Т-72Б3. Урачыстая цырымонія ўручэння прайшла сёння ў 120-й механізаванай брыгадзе, паведамляе Ваен-ТБ.

У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва машыны прайшлі глыбокую мадэрнізацыю на расійскім прадпрыемстве «Уралвагонзавод». Узор атрымаў абноўленую сілавую ўстаноўку, гармату павышанай магутнасці і дакладнасці, а таксама сучасны прыцэльны комплекс. Акрамя таго, Т-72Б3 абсталяваны сістэмай дынамічнай абароны «Кантакт», якая ў два разы падвысіла ўстойлівасць корпуса супраць кумулятыўных снарадаў і ў паўтара - ад падкаліберных.

Танкі прыняў на ўзбраенне адзін з батальёнаў 120-й механізаванай брыгады. Усяго ў падраздзяленне паступіла дзесяць танкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0