Старшыня Службы бяспекі Украіны (СБУ) Васіль Грыцак пацвердзіў, што на затрыманых на Керчанскім праліве ўкраінскіх караблях знаходзіліся супрацоўнікі вайсковай контрразведкі СБУ.
«Афіцэры ўкраінскай спецслужбы выконвалі задачы контрразведвальнага забеспячэння падраздзялення ВМС Украіны, як гэта прадугледжана артыкулам 12 закона «Аб Службе бяспекі Украіны», - цытуе Грыцак прэс-служба СБУ.
Ведамства адзначае, што ваенныя контрразведчыкі суправаджаюць падраздзяленні Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
«Здзіўленне жа асобных афіцыйных асоб РФ аб прысутнасці супрацоўнікаў СБУ на борце караблёў зусім не сведчыць пра адсутнасць падобнай практыкі ў органах контрразведкі краіны-агрэсара», - сказана ў паведамленні СБУ.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары