Фота цікавосткі прэзентавалі падчас інвестыцыйнага форума BelarusCrossway, які зладзіў дзяржаўны Банк развіцця. Імпрэза была высокага ўзроўню — на форуме выступалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Нацбанка, іншыя чыноўнікі і замежныя інвестары.
Падчас адной з прамоваў на экран вывелі выяву футурыстычнага механізма ад Мінскага трактарнага заводу. Па словах мадэратара, яе стварыў малады дызайнер Аляксандр Насыр, які працуе цяпер у МТЗ.
«І гэта не футурыстычны малюнак, гэты апарат можна стварыць ужо на грунце тэхналогій, якія сёння існуюць», — запэўніў мадэратар.
Пабачыць відэазапіс гэтага моманту можна тут.
Відаць, гаворка ідзе ўсё-такі пра фантазію дызайнера, а не пра канкрэтную напрацоўку. Тым не менш, форум паказвае, што ўлады спрабуюць думаць наперад.
«Cтруктура беларускай эканомікі праз 10 гадоў — гэта ай-ці-Мекка, і на плошчах былых прамысловых гігантаў будуць музеі, выставы, свабодныя прасторы, ці беларускія БелАЗ, МАЗ, МТЗ зробяцца новымі Тэсламі?» — спытаўся ва ўдзельнікаў мадэратар.
А як думаеце вы?
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)