У інтэрнэце разляцелася відэа, на якім ветэрынар распавёў, што ўначы атрымаў званок з просьбай дапамагчы кату: у жывёлы ў баку быў дроцік, паведамляў Mogilev Online. Па словах доктара, пасля агляду высветлілася, што гэта страла ад арбалета.

@nashaniva У Жлобіне невядомы падстрэліў ката. З арбалета! #кот #котенок #котики #жлобин #беларусь #арбалет #нашаніва ♬ Criminals - F.O.O.L

Пра сітуацыю ветэрынар распавядаў эмацыйна і з нецэнзурнымі словамі. Кажа, што параіў тым, хто тэлефанаваў, хутчэй прывезці ката, бо дроцік мог быць ад камунальнікаў і ўтрымліваць таксін.

— Прыязджаюць, я аглядаю катка — і што вы думаеце? У катку тырчыць страла ад арбалета — 17 сантыметраў, — якая прайшла яму праз два лёгкія, — кажа на відэа доктар.

«На жаль, коцік загінуў», — паведаміў карэспандэнту Onlíner ветэрынар Рыгор Белягаў.

Падрабязнасцямі падзялілася і гаспадыня ката Вікторыя:

— Кот выходзіў гуляць штодня і ў той дзень гэтак жа выйшаў пагуляць. Вярнуўся дадому ўвечары ўжо са стралой у баку, спалоханы, крычаў моцна. Выклікалі ўчастковага, напісалі заяву. І адразу паехалі ў ветклініку Бабруйска. Там пасля рэнтгена выявілася, што праткнутыя наскрозь два лёгкія і закранута сэрца. На што доктар сказаў, што калі дастаць стралу — жыццё Сімбы 50 на 50. Праз 5 хвілін пасля даставання стралы кот памёр.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
48
Абуральна
25