Улада11

Сёння адзначаюць Дзень правоў чалавека

10 снежня 1948 года Генеральная асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

10 снежня 1948 года Генеральная асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Афіцыйна гэтую дату адзначаюць з 1950 года. Генасамблея абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека агульнай нормай, да дасягнення якой павінны імкнуцца народы ўсіх краін, беручы пад увагу, што дэкларацыя з’яўляецца вялікім крокам наперад на шляху чалавечага прагрэсу.

Як паведаміў БелаПАН старшыня адзінай зарэгістраванай у Беларусі рэспубліканскай праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) Алег Гулак, гэты дзень яго арганізацыя сустракае з «асцярожным аптымізмам». «Год быў вельмі цікавы з пункту гледжання праваабаронцаў. Гэта была нейкая незразумелая сінусоіда, якая невядома чым скончыцца», — заявіў А.Гулак.

«Год пачаўся з таго, што былі вызвалены палітычныя зняволеныя — Мікалай Статкевіч, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, журналіст Аляксандр Здвіжкоў і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, — зазначыў праваабаронца. — Міністэрства юстыцыі адмовілася ад іску да БХК, а Партыя камуністаў Беларуская паспяхова перажыла шасцімесячны перыяд прыпынення сваёй дзейнасці».

Затым, паводле слоў А.Гулака, узнікла «справа чатырнаццаці»
— маладых людзей, асуджаных за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў; селі за краты Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Потым былі вызвалены Аляксандр Казулін, Кім і Парсюкевіч, а незалежныя кандыдаты ў дэпутаты атрымалі час у эфіры і некаторыя паслабленні ў вядзенні агітацыйнай кампаніі падчас парламенцкіх выбараў.

«І цяпер, пад ціскам Еўропы, мы бачым некаторыя паслабленні — у кіёсках з’явіліся дзве незалежныя газеты, «Народная воля» і «Наша ніва», прысуд апошняму фігуранту «справы чатырнаццаці» Аляксандру Баразенку не звязаны з пазбаўленнем волі», — сказаў кіраўнік БХК.

На яго думку, да красавіка наступнага года, калі заканчваецца мараторый на санкцыі Еўропы ў дачыненні да вышэйшых чыноўнікаў Беларусі, яшчэ можна будзе ўбачыць «нейкія прыкметы лібералізацыі, аднак наўрад ці асобныя крокі могуць прасунуць вырашэнне праблем з правамі чалавека ў Беларусі».

«Мы і ў далейшым будзем імкнуцца да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. І Дзень правоў чалавека, які з’яўляецца фактычна нашым прафесійным святам, мы правядзем на баявым пасту», — заявіў А.Гулак.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду4

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць