Графіці на тэму малой радзімы з'явіцца ў Кастрычніцкім раёне ў рамках акцыі «Мой родны кут», паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў раённым камітэце БРСМ.
Мастацкія выявы нанясуць на сцяну гаражнага кааператыва ўздоўж вуліцы Сцебянёва каля МКАД. Цаглянае палатно даўжынёй больш за 300 м будзе распісана краявідамі беларускай прыроды. У планах чатыры сюжэты: бярозавы гай, каласіцца ніва, узлесак і сельскі пейзаж. Увасабляць мастацкую задуму будуць графіцісты Юрый Харытановіч і актывісты моладзевай арганізацыі.
«Да работы каманда прыступіць 3 траўня, а завяршыць плануе 10 чэрвеня», — удакладніла першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БРСМ Лілія Сусуновіч.
0
0
0
0
0
0