president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку заклікаў выкарыстоўваць магчымасці міжнародных арганізацый для абмеркавання на высокім узроўні праблем глабальнай бяспекі, піша interfax.by

«Нам неабходна выкарыстоўваць аб'яднаўчую прыроду міжнародных арганізацый для кансалідацыі іх намаганняў у сферы глабальнай бяспекі», - сказаў Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

У гэтым плане «важным крокам магла б стаць нефармальная сустрэча, можа быць, не кіраўнікоў пакуль, але генеральных сакратароў ААН, АБСЕ, ШАС, СНД, НАТА і АДКБ і, магчыма, іншых структур у мэтах абмеркавання пытанняў забеспячэння стабільнасці ў свеце», сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, відавочна, «што гэта атрымаецца не адразу, але настойлівасць можа даць свой плён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0