У Мёрскім раёне некалькі разоў перакуліўся легкавік з кампаніяй маладых людзей
У Мёрскім раёне ў вёсцы Старыя Крукі некалькі разоў перакулілася Peugeot 406. У салоне знаходзіліся тры хлопцы і дзве дзяўчыны, паведамляе міліцыя.

ДТЗ адбылося 27 ліпеня ў 19.55. 26-гадовая кіроўца пры здзяйсненні абгону зачапіла сустрэчную абочыну і, не справіўшыся з кіраваннем, вылецела з дарогі. Пры гэтым легкавік некалькі разоў перакуліўся.
Супрацоўнікі ДАІ выявілі людзей на зямлі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не ўсе былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Чацвёра чалавек шпіталізавалі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары