Мова3232

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?

Слова wellness сустракаецца на шыльдах спа-цэнтраў, у назвах фітнэс-праграм, у артыкулах пра здаровы лад жыцця. Гэта не проста «здароўе» і не проста «камфорт» ці «дабрабыт», а нешта паміж імі — стан, у якім цела, розум і лад жыцця знаходзяцца ў суладдзі. Таму адным словам у іншых мовах яго перадаць складана. Якое слова выберам для беларускай?

Ілюстрацыйнае фота: з сацсетак

Ці можна знайсці беларускі эквівалент слову wellness, каб выказваць тую самую ідэю адным словам і не англіцызмам?

Украінская мова: велнес

Ва ўкраінскай мове сітуацыя падобная да беларускай. Замацавалася простая калька — велнес. Сустракаецца і сэнсавы пераклад: благополуччя, добробут, здоровий спосіб життя.

Літоўская мова: gera savijauta

Літоўцы вядомыя сваім імкненнем пазбягаць англіцызмаў. Бургер у Літве — «месайніс», ад «меса» (мяса), а фішбургер — «жувайніс», ад «жувіс» (рыба). Гэта нешта падобнае, калі б мы казалі «мясень» і «рыбень». Новыя словы ў Літве фіксуе і замацоўвае спецыяльны інстытут — аналаг нашага колішняга Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Літоўцы лічаць самабытнае развіццё ўласнай мовы важнай нацыянальнай задачай, зарукай нацыянальнага існавання.

Што да wellness, то найбольш дакладны афіцыйны літоўскі эквівалент — gera savijauta (літаральна: добрае самаадчуванне). Менавіта гэтым словазлучэннем перакладаюць wellness у кантэксце здароўя, спорту і ладу жыцця.

Для сферы паслуг і спа часцей ужываецца sveikatingumas (аздараўленне) — адсюль і назвы кшталту «sveikatingumo centras» (wellness-цэнтр).

А калі гаворка пра філасофскі кантэкст, то выкарыстоўваюцца словы gerovė ці gerbūvis (добраякаснасць, добрасць; дабрабыт). Сустракаецца і слова velnesas, але рэдка — пераважна як слэнг.

Польская мова: dobrostan

У польскай мове прыжылося і запазычанне wellness (вымаўляецца як «вэлнэс»). Выразы кшталту strefa wellness (велнес-зона) ці spa & wellness сустракаюцца літаральна паўсюль. Але ёсць і сэнсавы пераклад — dobrostan. Гэты польскі адпаведнік, які выкарыстоўваецца ў псіхалогіі, медыцыне і навуковых артыкулах для апісання стану гармоніі, здароўя і камфорту. Ужываюцца таксама zdrowy styl życia (здаровы лад жыцця) і pomyślność (дабрабыт).

Ёга ў парку. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Што выберам для беларускай мовы?

Слова велнес трывала ўвайшло ў маркетынг, спа-індустрыю і фітнес-сферу: велнес-цэнтр, велнес-індустрыя, велнес-архітэктура. Гэта зразумела кожнаму, хто ведае англійскую мову.

Маем таксама і дабрабыт — але гэтае слова традыцыйна азначала «заможнасць», «багацце», «камфорт», «утульнасць».

Да слова «дабрабыт» напрошваецца дадаць «фізічны і ментальны дабрабыт», каб яго не блыталі з матэрыяльным багаццем.

Ёсць «здаровы лад жыцця» — але гэта ў нас хутчэй пра спорт, фізічныя нагрузкі і некурэнне, незлоўжыванне алкаголем.

Ёсць «суладдзе», «лад», «гармонія», «утульнасць», «прытульнасць», «зацішнасць», але яны маюць іншыя значэнні.

Можа быць, «добрасць», «даброцце», «дабрызнасць»? «Душэўнасць», «жыццё з толкам»? 

Можа вы ў сям'і ўжываеце трапнае слова? Ці чулі ад людзей, асабліва ад старых людзей, натуральных носьбітаў мовы? Ці бачылі прыдатныя і для беларускай мовы ідэі ў іншых мовах? Пішыце ў каментах, а таксама абмяркоўвайце між сабой.

Каментары32

  • 09082020
    18.07.2026
    Дабрастан нармальна пасуе і сэнс зразумелы.
  • Я за
    18.07.2026
    Харошасць
  • атаясам
    18.07.2026
    дабрастан

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць