Здарэнні44

П’яны бацька ўдарыў сына шуфлікам. Хлопца шпіталізавалі

У Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне ад фельчара хуткай дапамогі. Ён распавёў, што з ранай на галаве ў бальніцу быў дастаўлены 14-гадовы школьнік. У абставінах інцыдэнту сталі разбірацца праваахоўнікі.

Аказалася, п’яны бацька вырашыў правесці з сынам выхаваўчую гутарку. Ён выкінуў дзіцячыя красоўкі на вуліцу. На сварку прыбегла маці, якая заступілася за сына, маўляў, калі выхоўваць, то ў цвярозым стане.

Жанчына ледзь не атрымала ўдар. Маці абараніла дзіця, адштурхнуўшы ў бок бацьку. Бацька дагнаў сына і ўдарыў яго па галаве шуфлікам.

Убачыўшы скрываўленае дзіця, маці аказала першую дапамогу і выклікала медыкаў, але ў міліцыю пра інцыдэнт не паведамляла. Хлопчыка даставілі ў дзіцячую бальніцу. Згодна з медыцынскім заключэннем, школьніку былі нанесены лёгкія цялесныя пашкоджанні.

За тры гады гэта першае паведамленне ў міліцыю пра скандал у сям’і з вёскі Гердуцішкі Маладзечанскага раёна. Раней яна была ў спісе сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Але прафілактычная праца дала свой вынік — бацькі закадзіраваліся, атмасфера ў сям’і наладзілася.

Сям’я зноў рызыкуе трапіць у гэтую катэгорыю і, як лічаць праваахоўнікі, патрабуе пастаяннага кантролю.

У дзеяннях бацькі праваахоўнікамі былі ўгледжаны прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 153 КК Рэспублікі Беларусь «Прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання». У гаспадарцы ён працуе памочнікам камбайнера.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць