Як паведамляе прэс-сакратар МУС, меркавана аўтамабіль маркі DAF XF 95-105, белага колеру збіў чалавека і з'ехаў з месца здарэння.

12 кастрычніка каля 21:00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Р-80 Слабада-Паперня каля вёскі Раўбічы Мінскага раёна невысветлены кіроўца грузавіка здзейсніў наезд на 55-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку па крайняй правай паласе. Веласіпедыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы ДТЗ.

Яго ровар меў адпаведныя ліхтары і святлаадбівальнікі.

Калі вы маеце якую-небудзь інфармацыю пра ДТЗ з удзелам DAF XF 95-105 белага колеру або запіс гэтай аварыі з відэарэгістратара, паведаміце пра гэта ў аператыўна-дзяжурную частку ДАІ Мінскай вобласці: (017) 204 42 44, (017) 229 04 44 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0