Грамадства3333

Ганаровы старшыня ПЭН-Цэнтра Лявон Баршчэўскі выйшаў з арганізацыі

Філолаг і перакладчык, заснавальнік Коласаўскага гуманітарнага ліцэя Лявон Баршчэўскі выйшаў з Беларускага ПЭН-Цэнтра. Адбылося гэта пасля паседжання Рады, на якім з ПЭНа зноў выключылі палітыка Паўла Севярынца.

Фота Надзеі Бужан.

Лявон Баршчэўскі узначальваў ПЭН-Цэнтр у 2003-2005 гадах, а пасля атрымаў статус «ганаровы старшыня».

На з'ездзе 27 кастрычніка 2019 года ён увайшоў у кіраўніцтва арганізацыі, стаўшы сябрам Рады.

«Рашэнні ў Радзе трэба прымаць аднагалосна, я зразумеў, што буду гэтаму перашкаджаць, — пракаментаваў «Нашай Ніве» свой выхад з ПЭНа спадар Баршчэўскі. — Я б пакінуў Раду і застаўся ў арганізацыі, але статут гэтага не прадугледжвае: можна выйсці або з ПЭН-Цэнтра, або ніяк. Мне прыйшлося выйсці. Больш каментаваць не буду — так дамоўлена».

Чытайце таксама:

Цыганкоў: Бахарэвіч і кампанія — крыклівыя бальшавікі

Паўла Севярынца такі выключылі з ПЭН-цэнтра

Мецэнат Павел Бераговіч: Выключыце з ПЭН-Цэнтра Ліпковіча

Марыя Мартысевіч расплакалася, патрабуючы выключыць Севярынца з ПЭН-цэнтра

Пазняк: Дэвіянты развалілі ПЭН-Цэнтр. Жужжаць, хто лепшы педэраст

Уладзімір Някляеў: Рэпутацыя ПЭНа страчаная

Альгерд Бахарэвіч: Сёння раніцай мне было сорамна

Спроба Баршчэўскага знайсці кампраміс у арганізацыі, выклікала рэзкую крытыку з боку леваліберальнага крыла, якое патрабавала выключэння Паўла Севярынца. Праціўнікаў выключэння абвінавацілі ў гамафобіі. Першая намесніца старшыні ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, у сваю чаргу, заявіла: «Свабода слова — права не абсалютнае, гэта значыць, што яно можа быць легітымна абмежаванае ў мірны час — напрыклад, для недапушчэння дыскрымінацыі і прапаганды варожасці. Паколькі выказванні Севярынца вядуць да варожасці і дыскрымінуюць пэўную групу людзей, тут не нагода казаць пра парушэнне свабоды слова».

За апошні час пра выхад з арганізацыі з розных прычын заявілі заснавальнік курсаў «Мовананова», журналіст і паэт Глеб Лабадзенка, рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, пісьменнік Вінцэсь Мудроў, перакладчыца і літаратарка Наталька Харытанюк.

Каментары33

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →