Падчас раскопак у расійскім Пскове археолагі знайшлі свінцовую пячатку полацкага епіскапа Дыянісія. Пра гэта паведамляе «Навука і жыццё» са спасылкай на Археалагічны цэнтр Пскоўскай вобласці.
Пячатка двухбаковая. На адным баку намаляваная Маці Божая, на другі знаходзіцца грэцкі надпіс: «Пячатка Дыянісія, біскупа Полацка». Датуецца пячатка другой паловай XII стагоддзя.
Пра самога Дыянісія пісьмовыя крыніцы амаль нічога не паведамляюць. Полацкую кафедру ён узначаліў паміж 1156-1157 і 1166-1167 гадамі. Па адной з версій, да прыняцця біскупскага сану ён быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра, па іншай — грэкам, які прыехаў у княства з Візантыі. Памёр у 1184 годзе, але дзе пахаваны — невядома.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0