Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія гады служэння патрыярха Кірыла з удзячнасцю і цеплынёй успрымаюцца вернікамі.

«Царква выкарыстоўвае свой больш як тысячагадовы вопыт у стваральнай дзейнасці па адраджэнні, захаванні і развіцці духоўнай спадчыны. Ваш нястомны клопат аб аўтарытэце праваслаўя, падтрыманні грамадскай згоды, верацярпімасці, духу ўзаемапавагі і любові садзейнічае ўмацаванню міру і стабільнасці брацкіх народаў Беларусі і Расіі», - гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0