Аварыя адбылася 20 лістапада прыкладна ў 7.40, паведамляе БелТА.
41-гадовы кіроўца Citroen ехаў па вул. Пенязькова.
«Пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не прадаставіў перавагі ў руху двум 6-гадовым пешаходам, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе таксама на зялёны сігнал», - распавялі ў УДАІ. Дзяўчынкі былі пазначаныя флікерамі. Мама адной з іх ішла крыху ззаду.
У выніку наезду дзяўчынкі шпіталізаваны ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу.
0
0
0
0
0
0