Аршанка дала супрацоўніку ДАІ 100 даляраў, каб адмазаць п'янага прыяцеля — і сама трапіла пад крыміналку
Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Горацкім раёне аўтамабіль, якім кіраваў 28-гадовы мясцовы жыхар з прыкметамі ап'янення.

Пакуль інспектар разбіраўся ў сітуацыі, да яго падышла 38-гадовая гаспадыня аўто — яна ехала на пасажырскім сядзенні. Жанчына прапанавала супрацоўнікам ДАІ 100 даляраў за тое, каб яе прыяцеля адпусцілі.
Інспектар некалькі разоў папярэдзіў жанчыну пра адказнасць за дачу хабару. Тая не супакоілася і паклала купюру пад тэчку супрацоўніка ДАІ. За што і была затрыманая. Дачу хабару зафіксаваў відэарэгістратар на форме супрацоўніка ДПС.
На месца выклікалі аператыўнікаў, у дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу. На кіроўцу аўтамабіля склалі два адміністрацыйныя пратаколы — агляд засведчыў 2,1 праміле алкаголю.
Каментары