Грамадства44

Біяметрычныя пашпарты могуць увесці ў 2021 годзе

Увядзенне некалькі разоў пераносілася.

sb.by

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце МУС «На страже» распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, паведамляе БелТА.

Дэпартамент у гэтым годзе сумесна з упраўленнямі па грамадзянстве і міграцыі працягваў падрыхтоўку да ўкаранення біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы. «Шмат што зроблена па ўдасканаленні заканадаўства і падрыхтоўцы праекта ўказа аб ID-карце і біяметрычных пашпартоў. Працягнулася супрацоўніцтва з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, каб агульнымі высілкамі зрабіць ідэнтыфікацыйную карту паўнавартасным дакументам, які пацвярджае асобу», — праінфармаваў Аляксей Бягун.

Для ўкаранення такіх дакументаў спатрэбілася больш часу, чым меркавалася. Распрацоўшчыку яшчэ неабходна адладзіць механізмы, звязаныя з лічбавым подпісам, доступам да дырэкторыі адкрытых ключоў Міжнароднай асацыяцыі авіяперавозчыкаў.

'»Запуск кампаніі, які планаваўся на 1 студзеня 2020 года, пераносіцца на год, — распавёў Аляксей Бягун. — За гэты час завершым падрыхтоўку памяшканняў у тэрытарыяльных падраздзяленнях, паставім там найноўшыя апаратна-праграмныя комплексы, пратэстуем іх і навучым супрацоўнікаў. Так адладзім працу па зборы, напрамку, персаналізацыі і выдачы дакументаў новага ўзору».

Як паведамлялася, ID-карта заменіць некаторыя функцыі сённяшняга пашпарта і будзе адзіным дакументам, які пацвярджае асобу. Новы біяметрычны пашпарт будзе дакументам толькі для выезду за мяжу.

Таксама новымі біяметрычнымі дакументамі будзе заменена ўся лінейка дакументаў, якія дзейнічаюць у Беларусі. Гэта службовы і дыпламатычны пашпарты, праязны дакумент бежанца і праязны дакумент асобы без грамадзянства. ID-карты будуць выдавацца, акрамя грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць у краіне замежнікам і асобам без грамадзянства.

Пашпарт і ID-карта будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў.

Але карта можа выдавацца і па жаданні законных прадстаўнікоў непаўналетняга дзіцяці з моманту яго нараджэння. Таксама ў ID-карце будзе прывязка да рэгістрацыі, у пашпарце ж яна будзе адсутнічаць. Гэта значыць штампаў аб прапісцы ў пашпартах больш не будзе, у электронным выглядзе такія звесткі будуць утрымлівацца на карце.

І ніякіх адзнак, акрамя віз, у новых пашпартах не прадугледжана.

Кошт ID-карты складзе адну базавую велічыню. Пашпарт будзе каштаваць тры базавыя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

«Заробак у тры разы вышэйшы, чым дома». Беларус расказаў, як папрацаваў у Егіпце на будаўніцтве АЭС3

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ18

Трагедыя на Гомельшчыне: два 18‑гадовыя хлопцы загінулі ў ДТЗ, аўтамабіль разарвала на часткі4

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»7

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць