Свет

СААЗ аб'явіла ўспышку каранавіруса надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) па выніках нарады ў чацвер абвясціла ўспышку каранавіруса nCoV2019 надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, піша interfax.ru.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрэйесус падкрэсліў, што вельмі высока ацэньвае меры, што прымаюцца Кітаем для стрымлівання пашырэння хваробы, і назваў іх «новым стандартам дзеянняў для такіх сітуацый». Па словах Гебрэйесуса, у кітайскіх уладаў ёсць усё неабходнае, каб справіцца з успышкай новага каранавіруса, аднак прадказаць наступствы трапляння віруса ў краіны з менш развітай сістэмай аховы здароўя СААЗ не можа.

«Мы павінны дзейнічаць зараз, каб дапамагчы краінам падрыхтавацца да такой магчымай сітуацыі», — растлумачыў ён.

У той жа час Гебрэйесус адзначыў, што важкіх падстаў для ўвядзення абмежаванняў на міжнародныя паездкі і гандаль пакуль няма. 

Яшчэ тыдзень таму ў СААЗ лічылі заўчасным абвяшчаць успышку пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам, надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага ўзроўню.

Успышка пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань (правінцыя Хубэй) пачалася ў сярэдзіне снежня 2019 года, узбуджальнікам стаў раней невядомы каранавірус.

За межамі Кітая выпадкі заражэння віруснай пнеўманіяй зафіксаваныя ў двух дзясятках краін, у тым ліку ў Сінгапуры, Тайландзе, Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША, Канадзе, ААЭ, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Аўстраліі.

Паводле апошніх звестак, у Кітаі пацверджаныя 9 692 выпадкі захворвання. Смяротнасць складае 2,4% (213 выпадкаў) — гэта ніжэй, чым пры выкліканых узбуджальнікамі сямейства каранавірусаў атыповай пнеўманіі SARS (9,6%) і Блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому (MERS) (36%).

Вірус можа перадавацца ад чалавека да чалавека, у тым ліку падчас інкубацыйнага перыяду, працягласць якога дасягае 14 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць