mfa.gov.by

mfa.gov.by

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бін Фарханам аль-Саудам на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

«У ходзе сустрэчы бакі пазітыўна ацанілі развіццё двухбаковага дыялогу і ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні ў найбліжэйшай перспектыве пасяджэння Сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама аб абмене візітамі рознага ўзроўню», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначаецца, што таксама прадметна былі абмеркаваны магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў энергетычнай, лічбавы і сельскагаспадарчай сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0