Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года была прысуджана Анатолю Вярцінскаму, як адзначылі арганізатары, «за захаванне класічных літаратурных традыцый, метрычную і вобразную разнастайнасць паэтычнай мовы, афарыстычнасць і грамадзянскасць паэзіі і эсэістыкі». «Акадэмкніга» прапануе чытачам зборнік сёлетняга лаўрэата.

Тым часам…: вершы, эсэ, публіцыстыка / Анатоль Вярцінскі. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 124).

Кніга Анатоля Вярцінскага «Тым часам…», якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць, увекавечванне маральных каштоўнасцяў жыцця і ўслаўленне духоўнай велічы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0