president.gov.by

president.gov.by

Сёння ў кіраўніка дзяржавы прайшла нарада з членамі ўрада па эканамічных выніках 2019 года.

«Пул першага» коратка рэзюмаваў асноўныя тэзісы:

«Хваліцца асабліва няма чым»

Так, рост даходаў ёсць, на траціну нарасцілі ЗВР, знізілі знешні доўг, але: «Прырост на 1,2%, мякка кажучы, вельмі сціплы вынік. Вынікі работы эканамічнага штаба (і рэгіёны ў тым ліку) па гэтых напрамках нельга аднесці ў скарбонку заслуг».

«Рэагуем на любы шоргат»

Гэта пра тое, што занадта шмат увагі на цэнах на нафту, курс валюты, абмежаванні і г. д.

«Так быць не павінна. Мы ўсё гэта павінны бачыць і ўлічваць, але гэта не павінна быць арыенцірам, галоўнымі крытэрамі нашых учынкаў. Мы невялікая краіна з адкрытай эканомікай. Менавіта таму павінны ўмець гнутка адаптавацца да аб'ектыўных умоў і ўмець працаваць з усімі».

Набіла аскому тэма экспарту

«Экспарт у 2019 годзе правалілі, прыток імпарту павялічваецца, а ВУП вырас толькі за кошт унутранага попыту. Экспарт — прыярытэт пяцігодкі, а мы не толькі не асвойваем новыя рынкі, але і губляем традыцыйныя».

Што яшчэ гучала:

— эфектыўнасць працы дзяржсектара вышэйшай не стала;

— раёны павінны развівацца больш актыўна, каб не было раздзяляльных ліній па якасці жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0