Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзважанага падыходу пры амністыі асуджаных за нарказлачынствы. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях амністыі і памілавання да асоб, асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па яго даручэнні Вярхоўны Суд падрыхтаваў праект закона аб амністыі. Гэта акт гуманізму, які дзяржава праяўляе да асуджаных напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі.

«У гэтым дакуменце адлюстраваны ўсе раней агучаныя мною падыходы да вызначэння кола асоб, якія падпадаюць пад амністыю. У гэтым годзе такі пералік пашыраны. У яго ўключаны непаўналетнія распаўсюднікі наркотыкаў у складзе арганізаванай групы і асуджаныя за карупцыю. Для гэтых катэгорый злачынцаў прапанавана скараціць тэрмін адбыцця пакарання на адзін год», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ва ўдзельнікаў нарады, ці будзе гэта правільна і ці не будзе дадзеным рашэннем пастаўлена пад сумнеў уся праца, якая праводзіцца судамі і іншымі праваахоўнымі органамі. «Сёння, калі прынятыя меры ў сферы барацьбы з наркаабаротам, як мне дакладваюць, дазволілі пераламаць сітуацыю, мы павінны дзейнічаць абдумана», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён заўважыў, што да крымінальнай адказнасці прыцягнута нямала моладзі, многія з іх адбываюць пакаранне ўпершыню. Таму было даручана асобна прапрацаваць пытанне аб магчымасці памілавання такіх асоб.

«Трэба прызнаць, што адказнасць за такую ​​моладзь у тым ліку і на дарослых. Не змаглі ўсачыць за гэтымі падлеткамі ні бацькі, ні педагогі. Бясспрэчна прасочваецца недастатковасць прафілактычных мер з боку дзяржаўнай сістэмы. Наша задача — забяспечыць не толькі непазбежнасць пакарання за зробленае, але і больш хуткую сацыялізацыю такіх асобаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што не павінна быць спагады да закаранелых збытчыкаў. «Гаворка можа ісці толькі аб памілаванні людзей, якія не ўяўляюць небяспекі для грамадства і дзяржавы», — звярнуў ён увагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0