Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваюцца пытанні паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на нарадзе будуць разглядацца пытанні, звязаныя з аказаннем Беларусі замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама магчымай карэкціроўкі дзеючага парадку яе рэгістрацыі. «Кіраўніцтва спраў і Адміністрацыя прэзідэнта падрыхтавалі адпаведныя прапановы. У мэтах зніжэння нагрузкі на бюджэт па маім даручэнні у 2018 годзе ўрад сумесна з Кіраўніцтвам спраў зацвердзіў комплекс мер па прыцягненні дапамогі».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рэалізацыя гэтых мер ужо дала вынік — пазначыўся пэўны рост такіх фінансавых паступленняў з-за мяжы. Толькі за апошнія тры гады іх агульны аб'ём склаў каля $240 млн.

«Мы бачым актывізацыю нашых заходніх партнёраў — розных фондаў і асацыяцый па фінансаванні так званых гуманітарных праектаў. Маю пазіцыю вы ведаеце. Ні капейкі не павінна быць патрачана на дэструктыўную дзейнасць унутры краіны. Выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы павінна быць пад жастачайшым кантролем», — запатрабаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0