mod.gov.az

mod.gov.az

Узброеныя сілы Азербайджана знішчылі яшчэ адзін ваенны аб'ект Арменіі на мяжы дзвюх краін. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Азербайджана, піша РБК.

«Падчас баявых дзеянняў у напрамку Тавузскага раёна апорны пункт чарговай роты Узброеных сіл Арменіі быў знішчаны дакладным агнём нашых падраздзяленняў» — гаворыцца ў паведамленні.

На сайце Мінабароны Арменіі гаворыцца, што ў ноч на 15 ліпеня абстаноўка на мяжы была «адносна спакойнай», артылерыя не выкарыстоўвалася.

Абвастрэнне сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы ў Тавузскім раёне пачалося 12 ліпеня.

Баку заявіў пра абстрэлы, а ў Ерэване заявілі, што група жаўнераў Азербайджана на грузавіку спрабавала перасекчы мяжу Арменіі. Пасля папярэджання азербайджанцы вярнуліся на пазіцыі, аднак пазней пачалі абстрэл.

На працягу наступных двух дзён абстрэлы, у тым ліку і артылерыйскія, на мяжы дзвюх краін прадоўжыліся, паведамлялася пра страты з абодвух бакоў. 14 ліпеня Баку і Ерэван паведамілі, што абстаноўка на мяжы стабілізавалася. Аднак праз некалькі гадзін аднавіліся абстрэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0