Фота БАЖ

Фота БАЖ

У Гродне на 15 сутак арышту асудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал «Ліда для жыцця», піша spring96.org.

Дзяніс быў затрыманы 13 ліпеня пасля таго, як выйшаў з суда над актывістамі Юліей Карначавай і Ежы Грыгенчам. Пасля суда ён планаваў пайсці ў РАУС, каб атрымаць пастанову па сваёй справе, аднак быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Яго памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.

Суд над Дзянісам Рудзевічам правялі таемна, і паплечнікі не змаглі трапіць на працэс, каб падтрымаць блогера. Вядома, што яго судзілі па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі «Ланцуг салідарнасці», якая праходзіла 19 чэрвеня.

Нагадаем, 19 чэрвеня ў Гродне падчас акцыі «Ланцуг салідарнасці» Дзяніса Рудзевіча схапілі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся, запіхнулі ў аўтобус і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Там Дзянісу паведамілі, што ён затрыманы і на яго быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд СМІ).

Акрамя таго, у яго было канфіскавана ўсё абсталяванне, а тэлефон разбілі пры затрыманні супрацоўнікі ў цывільным

9 ліпеня 2020 года высветлілася, што адміністрацыйная справа па гэтым пратаколе прыпынена. Але на Дзяніса склалі новы пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0